У Менску пройдзе фэстываль акустычнай музыкі «Травень»

Першы фэстываль акустычнай музыкі «Травень» пройдзе на сцэне клюба «Мулен Руж» 18 траўня. На ім будуць прадстаўленыя беларускія каманды і выканаўцы, якія працуюць у плыні акустычнай музыкі.

— Мы вырашылі, што гэты канцэртны сэзон трэба скончыць асаблівым канцэртам, а яшчэ лепей фэстывалем, каб сабраць разам улюбёных музыкаў-сонграйтэраў, найлепшых прадстаўнікоў бард-року, гурты, якія з дапамогай толькі акустычных інструмэнтаў дасягаюць неверагоднага гучаньня. Так і сфармаваўся лайн-ап першага беларускага акустычнага фэсту, — кажа галоўны рэдактар сайту Tuzin.fm і адзін з арганізатараў фэсту Сяргей Будкін.

Да заснаваньня фэстывалю «Травень» спрычыніліся сайт Tuzin.fm, грамадзка-культурная кампанія «Будзьма беларусамі!» і творчая каманда паб-клюбу «Графіці», якія разам ужо праводзілі сэрыю канцэртаў «Тузін.Unplugged/Жывы Тузін», а таксама фэстываль «Пікнік.by-2012».

— Наш клюб заўсёды быў добрай пляцоўкай для акустычных выступаў. Але калі кожны з выступоўцаў пачынае зьбіраць аншляг, сумясьціць у адным канцэрце хаця б двух становіцца складана. Таму мы вырашылі, што прысьпеў час правесьці фэстываль з удзелам самых цікавых акустычных гуртоў на большай пляцоўцы, — дадае арт-дырэктар «Графіці» Андрэй Лазук.

Удзельнікі фэстывалю будуць прадстаўляцца паступова з 1 красавіка. Між тым, для тых, каму даспадобы ідэя арганізатараў фэсту, ужо могуць набыць квіткі на танцпляц. Да абвяшчэньня ўдзельнікаў кошт уваходу будзе самым мінімальным — 70 000 (без камісіі, толькі праз паб-клюб «Графіці»). Ад красавіка квіткі будуць каштаваць даражэй.

Источник: пресс-релиз

Темы:

Комментарии: 8
  • а как принять участие можно?

  • VM:

    А мэтал-фэст «Травень» праводзіць 1 травеня ў клюбе «Піраты» сайт http://belmetal.org/ Дамовіцца ў стыхійным калаўроце няма каму.

  • Виля Климкин:

    действительно,почему новость не о том,что начинается прием заявок на фестиваль акустической музыки,а о том,что «состав участников будет объявлен постепенно»?или игрища в рамках одной песочницы-это и есть популяризация белорусской музыки?..не тем путем идете,уважаемый господин Будкин

    • Полностью согласен. Хотя такое сплошь и рядом =)
      Вячеслав правильно написал:
      «На ўсіх старонках tuzin.fm ёсьць адрас [email protected] — пішыце, напрыклад, туды. А ўвогуле пра заяўкі ў навіне нічога не было.» Если есть огромное желание поучаствовать, хороший совет

    • Андрей Лазук:

      Думаю, потому, что это «фестиваль», а не «конкурс молодых исполнителей» :)