Віктар Сямашка запісаў альбом у складзе імправізацыйнага сэптэту

Віктар Сямашка «Źnianacku»

Інтэрнэт-лэйбал h-a-z-e.org прэзэнтаваў новы рэліз Віктара Сямашкі — альбом «Źnianacku». Запіс адбыўся летась у арт-прасторы ДК «La мора», якая месьцілася ў менскім раёне Грушаўка. Імпрэза Віктара й кумпаніі сталася адной з апошніх музычных падзеяў на гэтай пляцоўцы.

Гэты выступ Віктара Сямашкі адрозьніваўся ад усіх папярэдніх значнай колькасьцю запрошаных музыкаў. Яны далучаліся па адным цягам дзеі, каб напрыканцы ўтварыць імправізацыйны сэптэт. Альбом поўніцца незвычайнымі інструмэнтальнымі спалучэньнямі: напрыклад, адначасова гучаць тры сынтэзатары, у тым ліку аналягавы й кішэнны; афрыканскі драўляны ксілафон і гудучая тыбэцкая чара; шмат розных духавых інструмэнтаў.

— Па-першае, менавіта дзеля гэтага канцэрту з Гародні прыехаў пэркусіяніста, які сам вырабляе свае стукалкі ды грукалкі, Ігар Адасік. Потым Раман Яраш дадаў аўтэнтычных сьпеваў, а Васіль Панкратаў — уласнае паэзіі. Ну, і гурт Masque Noir далучаецца ў поўным складзе. Я моцна ім дзякую й публіцы таксама. Здаецца, усе засталіся вельмі задаволеныя, — пералічае ўдзельнікаў Віктар Сямашка.

Варта дадаць, што ў аздабленьні альбома выкарастаныя фотаздымкі Сяргея Гудзіліна — узоры стыхійнага менскага супрэматызму.

Источник: пресс-релиз

Группы: Віктар Сямашка, Masque Noir

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com