Гурт S°unduk выступіць у Купалаўскім тэатры

Гурт S°unduk, лідэрам якога з’яўляецца акторка і спявачка Ганна Хітрык, дасць 14 красавіка канцэрт у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Спецыяльна для гэтага мерапрыемства гурт рыхтуе адмысловую праграму цалкам на беларускай мове.

— Можна сказаць, нарэшце здзейснілася наша запаветная мара — зладзіць канцэрт у сценах роднага тэатра, — распавядае Ганна Хітрык. — Для гэтага выступу мы падрыхтавалі адмысловую праграму цалкам на беларускай мове. Мы ужо даўно прагаварыліся, што збіраемся запісваць беларускамоўны альбом, але пра беларускамоўны канцэрт яшчэ гаворкі не было. Таму спадзяемся, што гэтая навіна стала прыемным сюрпрызам. І гэта будзе не проста канцэрт!

Ганна абяцае, што S°unduk прадставіць вiдовiшчную тэатралiзаваную дзею: магчымасці Купалаўскага тэатра дазваляюць ажыццявіць складаныя задумкі, для якіх клубныя сцэны непрыдатныя.

— З намі будзе выступаць мастачка па пяску Наста Шастак. Яе праца стане вiзуалiзаванным аздабленнем канцэрта. На маю думку, гэта значна прыгажэй, чым абстрактныя малюнкі на задніку сцэны. Таксама ў канцэрце прыме ўдзел адзiн з лепшых клавiшнiкаў Беларусi — Змiцер Хаменка. Будзе шмат новых песень i розных прыемнасцяў, — дадае спявачка.

Источник: пресс-релиз

Фото: Виталий Клиндюк

Группы: