Гурт Re1ikt стане хэдлайнерам польскага фестывалю WakeUp Białystok

Беларуская этна-прогрок каманда Re1ikt стане хэдлайнерам фестывалю WakeUp Białystok, які пройдзе ў Польшчы 11 красавіка.

— Нам вельмі прыемна, што нас запрасілі выступіць у Беластоку на новым фестывалі. Мы любім гэты горад, але даўно не атрымлівалася зайграць тут клубны канцэрт, — распавядае лідар Re1ikt Аляксандр Дземідзенка. — Нават здаралася, калі на вуліцах падыходзілі слухачы і казалі, што вельмі чакаюць нашага выступа. Таму нам карціць хутчэй сустрэцца з польскай публікай. Мы плануем сыграць песні з будучага альбома, а таксама найлепшыя старыя кампазіцыі.

Re1ikt з’яўляецца пераможцам фестывалей Rockowisko, Jesien Bardow у Польшчы, таксама прымаў удзел у фестывалях Basowisczca, Halfway, Muzyka bez zastrzeżeń, Camera!Ta.

Новый польскі фестываль WakeUp Białystok адбудзецца ў клубе Gwint. Серыя мерапрыемстваў на адной з найбуйнейшых і найстарэйшых канцэртных пляцовак Падляшша будзе арганізавана для прасоўвання мясцовых маладых рок- і метал-каманд. Для большасці калектываў выступ на WakeUp Bialystok стане дэбютным. На першым канцэрце разам з Re1ikt зайграюць польскія гурты Koer, Amnestia, Spacegod, Lorisayn і Ebirah.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1
  • VM:

    Так, гарады эўразьвязаўскай Беларусі куды больш рокавыя. чым наш засавечаны край. Там нават музычная прэса ёсць, таму ёсць каму ацаніць музыку адэкватна. Удачы, «Re1ikt»!