BosaeSonca дадуць сольны канцэрт са струннымі

BosaeSonca

Гурт BosaeSonca зайграе вялікі канцэрт у клубе Tarantino 27 красавіка. Уладальнікі прыза «Лепшы беларускамоўны альбом» на ўзнагародах Experty.by рыхтуюць адмысловую праграму са струнным трыа.

У 2013 годзе гурт BosaeSonca выдаў адразу два, прычым цалкам розных, альбомы. Спачатку дэпрэсіўна-рокавы «Залаты», а потым лірычна-акустычны «Адпусці». Калі першы на пачатку года прайшоў амаль не заўважаным, то прэзентаваны ўвосень на Ultra-Music альбом «Адпусці» стаўся амаль сэнсацыяй у колах журналістаў і аматараў беларускай музыкі.

— Альбом «Адпусці» мы запісвалі, як развітальнае пасланне гурта BosaeSonca. Мы цалкам сур’ёзна збіраліся зачыняць праект, таму што вельмі шмат энэргіі было ўкладзена ў «Залаты», але гэта аніяк не апраўдала сябе. Тым больш нечаканым быў шквал ухваленняў адносна другога альбома. Можна сказаць, што гэта выратавала гурт і дало моц ісці далей, — кажа вакаліст калектыву Алесь Кот-Зайцаў.

У лютым дыск перамог на ўзнагародах Experty.by у намінацыі «Лепшы беларускамоўны альбом» і атрымаў прыз ад грамадскай культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» — рэкламна-інфармацыйную падтрымку канцэрта. Гэткім чынам выступ будзе ўдвая адказным — гэта справаздача за ўзнагароду і спроба намаляваць новую будучыню для гурта.

— Для нас заўжды важна стварыць на канцэрце адпаведную атмасферу. Гэта будзе выступ са струнным трыа з акцэнтам на лёгкае паўакустычнае гучанне альбома «Адпусці». Абяцаем усе лепшыя песні і і некалькі новых, — адзначыў Алесь Кот-Зайцаў.

Источник: пресс-релиз

Группы: BosaeSonca

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com