4

Pomidor/Off запісаў летні міні-альбом

Гурт Pomidor/Off запісаў новы міні-альбом «Сьпёка». Рэліз прадстаўлены адразу ў двух варыянтах. Больш рокавае, так званае «блакітнае выданне», гурт прэзентуе на Ultra-Music.

— Blue — больш традыцыйна-рокавай накіраванасці, а Gold — у бок рэгі. Рэдакцыі адрозніваюцца працягласцю некаторых трэкаў і рознымі хітрыкамі для меламанаў у міксе. Апроч таго, кожная версія мае некалькі варыянтаў вокладкі, — распавядае Аляксандр Памідораў. — У спалучэнні колераў Blue i Gold кожны знойдзе свой сэнс: ад колераў царкоўных ды рэлігійна сымбалічных (золата на блакітным) да колераў сцягу Украіны.

У новы EP «Сьпёка» ўвайшлі чатыры кампазіцыі, у тым ліку абноўленая версія адной з песняў з альбому «Патас-Попс-Прапаганда», які выйшаў у 2011 годзе.

— Стылёва новыя песні трохі адрозніваюцца ад таго, што людзі прызвычаіліся чуць ад нас у апошні час, — кажа Аляксандр Памідораў. — Усе гэтыя песні ўжо граліся на канцэртах апошнім часам. Прадукт быў у працэсе вытворчасці амаль год, але з-за таго, што мы трохі зацягнулі ў мінулым годзе, вырашылі не выпускаць яго ўвосень ці ўзімку.

Па словах Памідорава, усе песні ў новым рэлізе прысвечаныя вяснова-летняй тэматыцы.

— Тут больш рэгійных матываў, таму ўзімку і не было сэнсу выдаваць гэтыя песні. Яны аб’яднаныя ідэяй пра ўсё добрае. Але ёсць і ўмоўная лыжка дзёгцю ў выглядзе цяжкой песні «Стан», якая выходзіла на мінулым альбоме «Патас-Попс-Прапаганда». Праўда, цяпер яна гучыць у новай апрацоўцы, — дадае Аляксандр Памідораў.

Нягледзячы на стылістычныя адрозненні новых песняў, гучанне гурта Pomidor/Off засталося ранейшым: яго аснову складае класічнае спалучэнне гітара-бас-бубны. Нядаўна да гурта далучыўся басіст Максім Кот-Кузьма, але ў запісе новых трэкаў ён пакуль не прымаў удзелу.

Скачать

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Pomidor/OFF

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com