1

Гурт Earworm выдаў новы альбом

Earworm «Amber»

Гарадзенскі гурт Earworm, які грае пост-рок з элементамі нойзу і псіхадэлічнага року, прэзентаваў на сайце мультылэйблу «Пяршак» свой трэці студыйны альбом «Amber».

За больш як 10-гадовае жыццё калектыў Earworm правёў ціхую культурную рэвалюцыю сярод аматараў інструментальнага мастацтва, выдаў два міні-альбомы на нямецкім і расійскім нэт-лэйблах і сяміцалёвы спліт у Мінеапалісе, збаразніў канцэртамі Расію, Украіну і Беларусь ды працягвае вяшчанне з нетраў гаражнага кааператыву на ўскраіне Гародні.

— Лёс гуртоў кшталту Earworm нават у сусветным кантэксце вачыма шараговага слухача выглядае крыху недарэчным і дзіўнаватым, але роля такіх калектываў у развіцці сучаснай музыкі велічэзная. З гэтай бездані чыстага эксперыменту нараджаюцца найцікавейшыя музыкі, авангард сучаснай сцэны. Зразумела, Earworm — гурт лакальны, без прэтэнзіі на нейкія вынаходніцтвы сусветных маштабаў, але для Беларусі вельмі важны і неабходны: ва ўмовах калькавання мясцовымі музыкамі не самых якасных узораў папсы розных адценняў гарадзенцы нібы глыток свежага паветра, — кажа рэдактар Ultra-Music Аляксандр Чарнуха. — У выпадку з Earworm нават не хочацца дурыць сабе галаву ў спробах вынайсці нейкае ўцямнае тэрміналагічнае вызначэнне стылістыкі гурта. Цалкам імаверна, што гэткаму нойзаваму віяланчэльнаму цемрашальству, звар’яцелай рытм-секцыі і пазбаўленай лагічных тлумачэнняў гітары абзайздросціўся б які «сівы» гурт кшталту Neurosis. Насамрэч, зайздросціць ёсць чаму. Earworm — гэта творчая свабода, шалёная энергетыка, якая хапае жылістай рукой за горла, трасе і кажа: «Слухай мяне ўважліва!»


Спампаваць Earworm «Amber»

Источник: 34mag.net

Группы: Earworm

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • ілля
    1

    "Зразумела, Earworm – гурт лакальны, без прэтэнзіі на нейкія вынаходніцтвы сусветных маштабаў, але для Беларусі вельмі важны і неабходны: ва ўмовах калькавання мясцовымі музыкамі не самых якасных узораў папсы розных адценняў гарадзенцы нібы глыток свежага паветра."

    яскравы ўзровень сельскага піяру. рабяты вы прэзентуеце альбом. а не пішэце рэцэнзію. музЫкі дыхалі напэўна не адзін год ім. ну я адразу скажу, калі б не ведаў, што гэта за гурт, то пасля словаў пра пра адсутнасць прэтэнзій і вынаходстваў сусветнага маштабу слухаць бы не стаў.
    пакуль у вас саміх будзе правінцыйнае мысленне і адпаведнае стаўленне - да туль гурт Earworm будзе граць па маленечкіх кропках для сваіх сяброў