«Травень» абвесьціў набор на наступны фэст

Травень

Арганізатары фэстывалю акустычнай музыкі «Травень», які адбудзецца 18 траўня ў клюбе-рэстарацыі «Мулен Руж», абвесьцілі набор удзельнікаў на наступны фэст.

Больш за дзесятак гуртоў і выканаўцаў выказалі жаданьне паўдзельнічаць у першым фэсьце акустычнай музыкі «Травень». У сувязі з такім інтарэсам з боку музыкаў, арганізатары мерапрыемства — партал Tuzin.fm, паб-клюб «Графіці» і кампанія «Будзьма беларусамі!» — вырашылі зладзіць адборачны тур на другі фэстываль.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 18 траўня ад выканаўцаў, што працуюць у жанры «сьпеўная паэзія» (уласныя і чужыя вершы ў мінімальным акустычным суправаджэньні) і гуртоў, што маюць акустычную праграму. Для гэтага трэба даслаць інфармацыю пра гурт, фота, тры песьні (можна дэма ці відэа) на e-mail pub@graffiti.by з пазнакаю «Травень».

Адборачныя канцэрты пройдуць на пляцоўцы клюбу «Графіці» цягам усяго лета ў некалькі тураў. Фінал — 3 верасьня. Па яго выніку два фіналісты возьмуць удзел у другім фэстывалі «Травень», які плянуецца правесьці ў адным з сталічных клюбаў увосень, а таксама атрымаюць падарачны сэртыфікат ды іншыя прыемныя прызы ад арганізатараў фэсту.

Источник: пресс-релиз

Темы: Травень

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com