4

Гурт Avias прэзентуе новы сінгл і анансуе альбом

Avias

Гурт Avias сканчае працу над першым паўнафарматным альбомам. Напярэдадні яго выдання музыкі прадстаўляюць на Ultra-Music новы сінгл «Падман зроку».

Па словах музыкаў Avias, альбом будзе адрознівацца па гучанні ад песень, якія выдаваліся на міні-альбомах «Маяк» і «Смецце», у першую чаргу па якасці запісу.

— Першапачатковай мэтай было зрабіць гучанне альбому некалькі папсовым і нават больш мяккім, чым тое, што можна пачуць ад нас жыўцом, — распавядае лідар гурта Раман Сухоцкі. — На стадыі міксавання мы пайшлі на парадаксальны эксперымент: аддалі матэрыял на звядзенне Антону Матвееву, які ў асноўным займаецца цяжкай музыкай. Але ў выніку не пашкадавалі і засталіся вельмі задаволеныя яго працай і індывідуальным падыходам. Мы атрымалі ўсё тое, чаго хацелі, і вельмі рады, што выбралі менавіта яго.

Для першага поўнафарматнага альбому Avias запісалі 12 трэкаў. Магчыма, адзін з іх у альбом не трапіць, але будзе прэзентаваны пазней.

— Я давяраю таму творчаму настрою, з якім песня нараджаецца раптоўна, хутка і як быццам бы з ніадкуль, — кажа Раман Сухоцкі. — У такіх выпадках звычайна яна не прывязана да нейкай пэўнай тэмы, у той жа час можа проста і немудрагеліста распавесці пра розныя важныя рэчы. Трэк «Падман зроку» як раз адзін з такіх: простая музычная структура, жыццесцвярджальны настрой і аповед пра ўсё патроху -пра час, каханне, ілюзіі і адзіноту.

Назву будучага альбому музыкі гурта Avias пакуль трымаюць у сакрэце. Затое вядома, што паслухаць яго можна будзе ўжо ў траўні. Прыкладна ў гэты ж час плануецца і канцэртная прэзентацыя.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Avias

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com