Выйшла складанка «Паэты жывуць у песнях»

Грамадскае агенцтва «Арт сядзіба» выпусціла музычную складанку «Паэты жывуць у песнях». Прэзентацыя кружэлкі адбылася 20 красавіка ў паб-клубе. У ёй бралі ўдзел Фёдар «Дарафей» Жывалеўскі, Сяргей Башлыкевіч, гурты «Сон-трава» і «Нельга забыць».

Дыск «Паэты жывуць у песнях» стаў вынікам аднайменнага музычнага конкурсу, які быў задуманы як спроба сабраць у адным месцы спевы беларускіх выканаўцаў, напісаныя на вершы айчынных паэтаў. З некалькі дзесяткаў дасланых песень на вершы сучасных і класічных беларускіх паэтаў галасаваннем слухачоў і адзнакамі журы былі абраныя 16 лепшых твораў, сярод якіх кампазіцыі гуртоў BosaeSonca, The Road Dogs, Tesaurus, Leibonik, «Нельга забыць».

— На жаль, моладзь слаба ведае творы беларускай класічнай літаратуры, у прыватнасці — паэзіі. Менавіта таму мы і вырашылі здзейсніць гэты праект, — зазначае арганізатар конкурсу Эмілія Скарабагатая. — Слухаючы нашу складанку, беларусы не толькі пачуюць цудоўную музыку, але і вывучаць вершы нашых паэтаў.


Спампаваць складанку «Паэты жывуць у песнях»

Автор: / Ultra-Music

Комментарии: 1
  • VM:

    Ведаю паэта Леаніда Дайнэку, ведаю вакаліста Валерыя Дайнэку, а што за мяшанка з гэтых абодвух — паэт В.Дайнэка? Але пасьля паэта А. Плотка тут побач з Купалам, Караткевічам і Арсеньневай з Геніюш можна было чакаць хоць Алсу з Татой, бо таксама ж рыфмы плятуць.
    Цудоўна выступіў Сяргей Башлыкевіч, поўны эмацыйныв адрыў, хоць гульня ў «вялікага паэта Лупасіна» здалася залішнім жартам у такім праекце.