1

Vuraj выдаў першы студыйны альбом

Vuraj «Rajok»

Фолк-гурт Vuraj прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm свой першы паўнафарматны студыйны альбом «Rajok». Ён быў запісаны ў Брэсце і выдадзены ў Кіеве на сродкі беларусаў Прагі.

— Напачатку Vuraj быў асобным праектам нашага ансамблю Fratrez. Ніхто не думаў, што гэта працягнецца, — распавёў у інтэрвію Tuzin.fm лідар гурта Сяргей Долгушаў. — Спачатку мы гуляліся з фальклорам, не ведаючы асабліва, што гэта за песні. Зараз мы працуем з большым разуменнем сэнсаў, больш грунтоўна… Фактычна мы ствараем свае творы, выкарыстоўваючы народныя спевы як зерне. Гэта можна быць мелодыя ці нават толькі радочак песні. У нас няма мэты асучасніць архаіку.

У адрозненні ад першых двух рэлізаў, «Rajok» — афіцыйна выдадзеная кружэлка, складзеная менавіта са спеваў, а не казак ці інструмэнтальных тэатралізацыяў. Кожны інструмэнт крапатліва запісваўся паасобку. Прычым асноўны матэрыял быў зафіксаваны ў студыі Vozdooh у Брэсце яшчэ ў 2012 годзе.

— Усе песні выдадзеныя ўпершыню. Хаця многія выконваюцца на канцэртах ужо некалькі год і сталі свайго кшталту хітамі. Людзі часта пыталіся, дзе іх паслухаць, — дадае Сяргей Долгушаў. — Тут няма танцулек, акрамя прыджазаванай «Полькі» — адзінага інструмэнтальнага нумару. На альбоме ёсць вельмі глыбінныя песні, напрыклад, «Купальская».

Альбом выдае ўкраінскі лэйбал «Наш фармат». У Кіеве адбудзецца і прэзэнтацыя альбому: Vuraj дадуць чатыры канцэрты запар з 20 да 23 траўня на розных пляцоўках. Там жа можна будзе набыць фізычную версію альбома. У Менску альбом будзе прэзэнтаваны 19 чэрвеня.


Спампаваць Vuraj «Rajok»

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Vuraj, Сяргей Долгушаў

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Ананім Ананьераў
    0

    Неяк не падсеў на фольк, але сьпявае Долгушаў выдатна. Рады, што выдае іх надзвычай сур'ёзны лэйбл. У маёй калекцыі ад іх дыскі Орэста Лютого, гурта "Тінь Сонця".