2

Гурт Landau выпусціў беларускамоўны сінгл

Landau «Śniežań»

Брэсцкі гурт Landau выпусціў новы сінгл «Śniežań», у які ўвайшлі тры беларускамоўныя песні. Загалоўная кампазіцыя рэліза была запісана сумесна з вакалістам Zolki Band Раманам Ладуцькам.

Працу над новым рэлізам музыкі гурта Landau пачалі яшчэ ў 2012 годзе, але працягнулі яе толькі зараз, калі дапісалі вакал і інструментальныя партыі. А песня «Śniežań" рыхтавалася яшчэ даўжэй: у 2011 годзе Landau пачалі супрацоўніцтва з музыкамі Zolki band і тады ж стварылі кампазіцыю, якую запісалі толькі ў 2014 годзе. Яшчэ адным эксперыментам для Landau стала тое, што адна з кампазіцый упершыню была запісаная з выкарыстаннем драм-машыны, што надало песні неўласцівае для гурта гучанне.

— Наша музыка, як і тэксты, нясуць у сабе эмацыйнае адлюстраванне нашага жыцця і светаўспрымання. Добра, калі нехта дзякуючы гэтаму атрымае новы досвед, знойдзе падабенства са сваімі адчуваннямі і эмоцыямі, можа быць, падчас праслухоўвання знойдзе адказы на свае пытанні ці набудзе сілы для здзяйснення лакальных і глабальных подзвігаў, — распавядае гітарыст гурта Андрэй Кухарчук.

Улетку Landau плануюць вялікі сольны выступ у Брэсце, а таксама тур па гарадах Польшы. Апроч гэтага, музыкі зараз працуюць над новым альбомам, напярэдадні якога павінны выйсці EP і кліп.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Landau, Zolki Band

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]