Абвешчаны конкурс кавэраў і рэміксаў на песьню «Радыё Свабода»

З нагоды юбілею «Радыё Свабода» пры падтрымцы парталу Tuzin.fm і «Арт Сядзібы» прапануюць музыкам па-свойму інтэрпрэтаваць адзін са знакавых сьпеваў беларускага року — «Радыё Свабода» гурту Ulis.

Ulis. Конкурс кавераў

Упершыню гэты твор на словы Фэлікса Аксёнцава і музыку Славы Кораня быў выдадзены на альбоме «Краіна доўгай белай хмары» (1990), вядомы таксама ў выкананьні гурту N.R.M. (live-альбом «Акустычныя канцэрты канца XX стагодзьдзя»).

Заявы на ўдзел (музычны трэк ды інфармацыя пра выканаўцу) будуць прымацца на e-mail [email protected] да 21 траўня. Песьні прымаюцца песьні ў любым музычным стылі і фармаце, гэта могуць быць як кавэры, так і рэміксы. Усе трэкі будуць прэзэнтаваныя ў інтэрнэце, а магчыма выдадзеныя складанкай. Аўтары найлепшых вэрсіяў атрымаюць узнагароды. Прызы — мікрафон Shure, два плэеры iPod, навушнікі ды магчымасьць прафэсыйнага студыйнага запісу.

Источник: Tuzin.fm

Группы:

Комментарии: 1