Гурт «СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!» запісаў дэбютны максі-сінгл

Гурт «СпіноюДаСонца: Вышэй за зоры!» запісаў дэбютны максі-сінгл «Спроба першая». Музыкі кажуць, што гэта прома-рэліз, задача якога паслухаць саміх сябе з боку і паназіраць за рэакцыяй людзяй.

— Гэта наш дэбютны рэліз, таму і назва такая, — распавядае бас-гітарыст гурта Мікалай Скрабец. — Мы спрабуем пісаць сацыяльныя тэксты. Кожны трэк, мы спадзяемся, прымушае задумацца пра жыццё. Па стылю ён рознапланавы, але лепш за ўсё нашу музыку можна ахарактарызаваць тэрмінам «альтэрнатыўны метал».

Для «Спробы першай» гурт запісаў чатыры песні, але ў рэліз увайшлі тры трэкі. Яшчэ адна кампазіцыя будзе прэзентаваная пазней як асобны сінгл.

— Усе песні — гэта ўласныя думкі, пачуцці і перажыванні, — кажа Мікалай. — Першая песня гурта — «Хлусня» — гэта разважанне наконт таго, добра ці дрэнна хлусіць сабе і асяроддзю і ў ва што гэта ў выніку можа выліцца. «Мой лёс» — песня пра тое, што кожны сам кіроўца свайго жыцця, і толькі ён вырашае, якім яно будзе. Апошняя песня «Попел» на дадзены момант самая асэнсаваная. Кожны чалавек, які яе слухае, знаходзіць свой сэнс: нехта — каханне, іншыя ўзгадваюць падзеі ў жыцці, якія падыходзяць пад гэтыя словы. Але для нас гэта разважанне пра тое, як горка нам губляць блізкіх людзей. Падлога ў тэксце — гэта сімвал бацькоўскага дома, попел — што яго ўжо не стала з цягам часу. Дождж і хмары — пачуцці ўнутры, калі даведваешся, што ўсё, што ты любіў у дзяцістве, знікла.

Апроч выдання новага сінглу музыкі гурта ў хуткім часе плануюць запісаць сумесны трэк з вядомым гуртом, назву якога пакуль трымаюць у сакрэце. Бліжэйшыя канцэрты плануюцца у Гродна і Мінску.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 5
  • Хлопцы,па-беларуску дакладна будзе «спінАю»

  • вальтер:

    Сразу видно над обложкой долго работали модные хорошие художники. Не то что колхозники — скачают из интернета картинку вставят в пейнте название. и вот готов суперсингл))))) а если серьезно то после таких обложек. и слушать-то расхотелось… так держать ребята….

    • Калі пампуеш файл, у інфалісце пазначана на арыгінал аўтара, так што мы не плагіятары. + Нам вельмі падабаецца гэтыя выява, дык чаму бы яе не выкарыстаць?