Менскія ўлады афіцыйна забаранілі канцэрт гурта Amaroka

Кіраўнічка ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму Віталіна Рудзікава афіцыйна адмовіла гурту Amaroka у правядзеньні канцэрту. Гэты адказ чыноўніцы ўвойдзе ў гісторыю, бо зьяўляецца першым афіцыйным пацьверджаньнем таго, што ў Беларусі існуе забарона на творчасьць шэрагу мясцовых рок-гуртоў, паведамляе Tuzin.fm.

Гурт Amaroka рыхтаваўся да прэзэнтацыі свайго новага альбому «Virus» 5 чэрвеня. У адпаведнасьці з заканадаўствам былі пададзеныя адпаведныя дакумэнты ў Менгарвыканкам, але музыкам адмовілі. Прыватна тады намесьнік кіраўніка ідэалягічнага ўпраўленьня Сяргей Мядзьведзеў патлумачыў, што творчасьць гурта ўяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы. Заяўнік і мэнэджэр гурта Павал Белавус не задаволіўся такім адказам і падаў заяву яшчэ раз, гэтым разам з тэкстам песень, каб засьведчыць, што аніякага экстрымізму ды заклікаў да варажнечы ў іх творчасьці няма і блізка.

Гэтым разам, Amaroka атрымала афіцыйнае тлумачэньне ад кіраўнічкі ўпраўленьня культуры Віталіны Рудзікавай. У ім вядзецца, што арганізатарам канцэрту гурта адмоўлена ў правядзеньні мерапрыемства, бо «зьмест твораў падпадае пад дзеяньне п.5 разьдзела 2 „Палажэньня аб арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў“». Паводле гэтага дакумэнта:

«Забараняюцца арганізацыя і правядзеньне мерапрыемстваў:
— якія маюць на мэце ажыццяўленьне прапаганды вайны або экстрэмісцкай дзейнасьці;
— якія прадстаўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы, грамадзкаму парадку, маральнасьці і здароўю насельніцтва, правам і свабодам грамадзян;
— з парушэньнем патрабаваньняў гэтага Палажэньня і іншых актаў заканадаўства, у тым ліку ў сфэры аўтарскага права і сумежных правоў».

Па інфармацыі Tuzin.fm. незадавальненьне ідэолягаў выклікаў выступ гурта на Майдане, а таксама ўдзел у канцэрце-акцыі «Салідарны зь Беларусьсю» разам з гуртом «Ляпіс Трубяцкі».

Лідэр каманды Зьміцер Афанасенка з гэтай нагоды не пераймаецца і нават у нечым удзячны пільнуючым органам — за тое, што паставілі ў шэраг з самымі паважанымі беларускімі выканаўцамі, якія таксама неаднойчы трапілі пад забарону.

Источник: Tuzin.fm

Группы:

Комментарии: 2
  • тёплый дом:

    что за рак мозга происходит?
    последние новости постоянно об отменах.

    Лучше государству не станет- факт, только ненависть в их адрес. Такую репутацию создают.
    а людям-то скоро совсем некуда ходить будет, кроме как белорусских подсосников театра эстрады и тд

  • тетя Виталина сделала группе огромное одолжение и довольно мощный пиар-пинок. ведь такого интереса к этим поп-панкерам не было никогда. главное — этим козырем правильно воспользоваться. и не думаю, что группа многое потеряет от того, что не будет давать концерты в РБ легально) А если у парней есть интерес — то теперь к их с бОльшим вниманием будут рассматривать за рубежом. «Запрещенных», «обиженных» же все любят.

    Да и вообще, это круто, когда группы запрещают)) Борьба за ухо и за свое место ужесточается. А выживают сильнейшие.