Раман Волазьнеў запісаў найлепшы кавэр на «Радыё Свабода»

Раман Волазьнеў

Пераможцам конкурсу на найлепшую інтэрпрэтацыю песьні «Радыё Свабода», які праводзіла беларуская служба Радыё Свабода пры падтрымцы Tuzin.fm, стаў 17-гадовы выканаўца Раман Волазьнеў.

Выканаўцу найлепшага кавэру назваў лідэр гурта Ulis Вячаслаў Корань, аўтар музыкі да песьні «Радыё Свабода». Пры выбары ён вагаўся паміж вэрсіямі ад Яўгена Сіраты, гурта Recha і Рамана Волазьнева. Па выніку спыніўся на апошнім.

— Варыянт песьні прадугледжвае разьвіцьцё ад пачатку і да канца, – зазначыў лідэр Ulis. – Дастаткова прафэсыйна выканана. Растаўленыя правільныя акцэнты і настрой, якія адпавядаюць словам. Словы і мэлёдыя правільна прасьпяваныя. Тут свой падыход да аранжыроўкі і стылю выкананьня, які не зьнішчае настрой песьні, захоўваючы энэргетыку.

Пераможца вельмі ўзрадаваўся, калі дазнаўся пра тое, што ягоная вэрсія прызнаная найлепшай: «Было цiкава спаборнічаць з такiмi моцнымi выканаўцамi i камандамі. Далейшыя пляны — пісаць музыку, аранжыроўкі і вядома, працягваць пісаць песьні на беларускай мове. Дзякуй усім за падтрымку!». Раман Волазьнеў у якасьці галоўнага прызу атрымае мікрафон кампаніі Shure.

Источник: Tuzin.fm

Группы: Раман Волазьнеў

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com