1

Гурт Dzieciuki зьняў анімаваны кліп

Гарадзенскі гурт Dzieciuki прэзэнтаваў на сайце Tuzin.fm кліп на новую песьню «Ладдзя роспачы». Музыкі лічаць відэа, зробленае ў стылістыцы South Park, сваім першым прафесійным ролікам.

Гэтая песьня і кліп створаныя па матывах навэллы «Ладзьдзя роспачы» славутага беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча. У гурта Dzieciuki дагэтуль былі ўжо ролікі — на песьні «Мужыцкая праўда» і «Частуханы», але менавіта «Ладзьдзю роспачы» музыкі лічаць сваім першым прафэсійным кліпам. Вакаліст каманды Алесь Дзянісаў кажа, што праца — калектыўная і складана выдзяліць кагосьці, акрамя Веры Cтомы, якой належыць сама ідэя кліпа і праца над ролікам. Само відэа ўяўляе зь сябе кампутарную анімацыю ў стылі перакладкі. Цікава, што ў гэтым стылі зроблены вядомы мультсерыял South Park.

— Мы паспрабавалі паэкспэрымэнтаваць з гучаньнем і песьня атрымалася не зусім падобная на тое, што мы рабілі раней: нейкая сумесь змрочнага рок-н-ролла з элементамі кантры. Гэта не азначае, што мы будзем рухацца ў гэтым накірунку, але гэта сьведчыць яшчэ раз пра тое, што мы будзем экспэрымэнтаваць і надалей, — заўважае Алесь.

Асноўную вакальную партыю ў творы «Ладзьдзя роспачы» выконвае Павал Трублін. Ён кажа, што гурт ужо цяпер працуе над яшчэ адным відэаўвасабленьнем сваёй песьні — «Сумнае рэгі». «Гэта ўжо будзе не анімацыя, а відэаролік», — кажа Павал.

Источник: Tuzin.fm

Группы: Dzieciuki

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com