2

Гурт Amaroka рассылае «Virus»

Гурт Amaroka запісаў новы альбом «Virus» і распаўсюджвае яго ў выглядзе паштоўкі з QR-кодам. Любы ахвотны можа атрымаць альбом бясплатна, калі запоўніць адмысловую форму на сайце «Арт сядзібы».

Amaroka «Virus»

Amaroka «Virus»

Паштоўка змяшчае не толькі вокладку, а таксама ўсю інфармацыю пра аўтараў альбома, спіс трэкаў ды ўнікальны QR-код і спасылку, дзе можна вольна спампаваць альбом «Virus». За першы дзень акцыі гурт атрымаў 200 замоваў, і першая «вірусная» партыя паштовак ужо адправілася шукаць сваіх уладальнікаў.

— Ідэю з выданнем альбому на паштоўцы нам падказаў Дзіма Ску, які такім чынам выдаваў свае рэлізы, — распавядае лідар гурта Amaroka Зміцер Афанасенка. — Гэта файная форма, і мы раім іншым гуртам падхапіць ідэю. Альбомы на дысках ужо памерлі, а з сённяшнімі тэхналогіямі і даволі хуткім інтэрнэтам нават у Беларусі спампаваць 100 мегабайтаў нікому не складае праблемаў. Да таго ж гэта даволі бюджэтная форма: ёсць добры падарунак, не горшы за дыск, а друк тысячнага накладу паштовак каштуе каля 100 даляраў.

Гурт вырашыў адпаведна назве альбому і распаўсюджваць яго вірусна. Таму сам пакуль не будзе публічна прэзентаваць яго ў інтэрнэце, а спадзяецца, што гэта зробяць тыя, хто атрымаюць яго на паштоўках ужо ў бліжэйшыя дні.

На вокладцы альбому Amaroka адлюстроўвае кампаненты свайго віруса, якія пазначаныя нотай, сэрцам, контурамі Беларусі і вуснамі. Расшыфроўвае гурт іх адпаведна: творчасць, каханне, патрыятызм, пяшчота. Гэта тыя складнікі, якімі калектыў сам характарызуе сваю творчасць і новы альбом. Amaroka хоча, каб усе падхапілі гэты вірус, слухаючы іх песні.

Источник: пресс-релиз

Группы: Amaroka

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Идея интересная. Молодцы, что придумали такой ход

  • чего тока не придумают, когда народу пофиг на творчество группы )) вот слушаю
    Bad City и не надо мне никаких паштовак с кодами )