TerraKod экранізавалі «Мяту» і анансавалі альбом на чатырох мовах

Фолк-метал гурт TerraKod выклаў у інтэрнэце экранізацыю песні «Мята». Псіхадэлічнае відэа зроблена на аснове канцэртных фота розных гадоў і візуальнага шэрагу, які складаецца з здымкаў героя песні Эрнэста Хемінгуэя, махіта і Кубы.

Праца над дэбютным паўнафарматным альбомам TerraKod знаходзіцца ў завяршальнай стадыі. Акрамя цалкам абноўленага відэашэрагу, які стаў нязменнай часткай жывых выступаў, і будзе песня за песняй з’яўляцца ў інтэрнэце, гурт плануе зняць у яго падтрымку і паўнавартасны кліп.

— У альбоме прагучаць розныя мовы. Акрамя роднай можна будзе пачуць украінскую, польскую і нават латышскую, — распавядае вакаліст гурта Байсан. — Зараз дапісваюцца два латышскіх куплета для рэфлексіі на народную песню «Migla migla, rasa rasa». Не, гэта не будзе каверам, як і ўвесь альбом — гэта лірычная эклектыка на глебе народнай мудрасці. Альбом нараджаецца мультыкультурным, што для беларусаў свету ёсці нармальнай з’явай.

Бліжэйшы выступ TerraKod адбудзецца 25 ліпеня ў польскім горадзе Раскоша.

Автор: / Ultra-Music

Группы: