Гурт M.G. назваў дэбютны альбом паводле верша Ларысы Геніюш

Метал гурт M.G. выпусціў на лэйбле БМА-group свой дэбютны альбом «К чорту гарэлку». Рэліз названы паводле песні, напісанай на верш славутай беларускай паэткі і пісьменніцы Ларыса Геніюш.

— Глыбокі сэнс гэтай назвы адпавядае сучаснай рэчаіснасці, — кажа гітарыст гурта Герман Кулік. — Адлюстраванне творчасці беларускіх класікаў у музыцы, спроба передаць тыя ж самыя эмоцыі, адчуць іх праз мелодыю — адна з задач, якую мы паспрабавалі рэалізаваць у альбоме. Гэта спроба раскрыцця беларускага гучання як у фальклоры, так і заходнееўрапейскім метале.

У альбом увайшлі сем кампазіцый, у тым ліку яшчэ адна песня на верш Ларыса Геніюш, «Дзяцюкі», і «Пагоня» на вядомы аднайменны верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Гурт M.G. з’явіўся ў 2014 годзе. Яго папярэднікамі былі праекты Metalgues і Shark, якія ўдзельнічалі ў фестывалях «Басовішча», «Музыкальный апельсин», а таксама ў шматлікіх рыцарскіх фэстах. Пад шыльдай Metalgues гурт у 2010 годзе на фестывалі «Рок-каляды» перамог у намінацыі «Трэш ды ўгар», а ў 2011 стаў пераможцам конкурсу на фестывалі Live in Rock.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2
  • Ананім Ананьераў:

    Ну вось усё ў іх ёсць і metalcore, і fusion, і thrashcore, але фольку, бадай, анізнаку. Хіба толькі мова родная (народная) folk, а не чужынская, дык цяпер усе нармальныя так сьпяваюць і грандж, і панк, і мэтал, і нават джаз. http://belmusic.org/reviews/mgdebutecd.html

    • VM:

      Дзякую за своечасовую інфу, а то сам пісаў пра гэты гурт, дык па вашых тэгах хоць імя другога гітарыста знайшоў. І, бадай, у «Дзецюках» крыху фолька ёсць, жалейкі розныя пад гітарны рыфф.