Dzieciuki зьнялі кліп пра антысавецкі супраціў

Гарадзенскі гурт Dzieciuki працягвае ўвасабляць у відэа песьні. Сьледам за анімаваным кліпам «Ладзьдзя роспачы» пабачыла сьвет праца рэжысэра Антона Цялежнікава, зьнятая на песьню «Лясныя браты», паведамляе Tuzin.fm.

Здымкі адбываліся ў лясах пад Гародняй, ля мяжы зь Літвою. У якасьці актораў выступілі самі музыкі. Вакаліст гурта Алесь Дзянісаў кажа, што песьня і відэа распавядаюць пра беларускі нацыянальны супраціў падчас другой сусьветнай вайны — тэму, пра якую дагэтуль баяцца казаць уголас.

— У Заходняй Беларусі ня так шмат людзей прызнавалі Саветы, пры гэтым казаць, што яны падтрымлівалі немцаў таксама нельга. Гэта песьня пра тых, хто хацеў, каб у Беларусі быў мір і спакой. І лічыў што камуністаў, што нацыстаў, аднолькавым злом, — распавядае Алесь Дзянісаў.

Прэм’ера кліпа на песьню «Лясныя браты» адбылася на тэлеканале «Белсат». Цікава, што аўтарам словаў да яе стаў кіраўнік інфармацыйнай службы гэтага каналу Аляксей Дзікавіцкі. Неўзабаве Dzieciuki прадставяць яшчэ адно новае відэа на песьню «Сумнае рэгі».

Источник: Tuzin.fm

Группы:

Комментарии: 3
  • zmicier:

    А што за «беларускі нацыянальны супраціў падчас другой сусьветнай вайны» маецца на ўвазе? «Дальвітцы» і Філістовічы?

    • Ананім Ананьераў:

      Умеюшчым чытаць параіў бы зьвярнуць увагу на фразу «ня так шмат людзей прызнавалі Саветы, а казаць, што яны падтрымлівалі немцаў таксама нельга». Калі вам трэба больш (адрасы, яўкі, тэлефоны), дык застаецца зьвярнуцца ў арганізацыю з трох літар. Альбо проста слухаць альбом і рабіць свае высновы.

  • Eum:

    неплохой, бюджетный клип. Картинка насыщенная, и песня в целом хороша. Молодцы, продолжайте жечь!