Гурт Hurma зняў новы кліп на песню «Хопіць ламаць камедыю». Па словах музыкаў, песня — гэта мэсыдж аб тым, што не трэба нічога выдумляць, а варта гаварыць праўду. А вось відэа, рэжысёрам якога стаў Рыгор Пасрэднік, — гэта гісторыя адной здрады.
— Рыгор пабачыў у гэтым ідэю любоўнага шматкутніка. І прапанаваў гісторыю здрады з нечаканым вынікам. Гэта гісторыя пра тое, што бывае, калі такая здрада раскрываецца, — кажа лідар гурта Мікіта Найдзёнаў. — Сітуацыя крыху абсурдная, асабліва калі у сярэдзіне кліпа з’яўляецца паліцыя, якая спачатку звязвае галоўную гераіню, а потым катуе героя-здрадніка. Але мы там ужо не шукалі логікі, а проста забаўляліся на здымках. Прызнаюся, ідэя з пераапрананнем у копа — мая даўняя, хай не эратычная, то ва ўсякім разе эстэтычная мара. У гэтым кліпе яна здзейснілася.
У галоўнай ролі кліпа знялася маладая спявачка Валерыя Зверава, а здымаўся кліп на апошнім паверху у будынку, дзе месціцца галерэя ЦЭХ.
Зараз гурт Hurma працуе над запісам дэбютнай пласцінкі. Трэк-ліст дыску будуць складаць 12 песень. Рэліз альбому запланаваны на восень.
хурма какая-то…
хурня даже я бы сказал
Прышпільна: набіраеш 02 — і сэкс па тэлефоне дастаўлены.