На фестываль «Камяніца» прыедзе Алег Скрыпка

Олег Скрипка

Арганізатары фолк-фэста «Камяніца», які адбудзецца 6 верасня пад Мінскам, абвесцілі імя першага ўдзельніка. Ім стаў Алег Скрыпка, лідэр гурта «Воплі Відоплясова». Ён прыедзе з танцавальным DJ-сэтам у стылі world music.

— DJ-выступ Алега Скрыпкі на нашым фэсце ў 2011 годзе стаў адным з лепшых момантаў за ўсю гісторыю «Камяніцы». З таго часу нас шмат хто прасіў запрасіць яго яшчэ раз. Мяркую, што за тры гады ўсе паспелі засумаваць за Алегам, а ён паспеў сабраць ў сваю сусветную фолк-калекцыю новых яскравых песень для беларускай публікі, таму будзем рады ізноў сустрэцца на нашай сцэне, — паведаміў каардынатар фестывалю Сяргей Чэгрынец.

— Я з задавальненнем прыеду на фэст «Камяніца». Мінулым разам я быў вельмі ўражаны і пляцоўкай сярод аўтэнтычных будынкаў, і публікай, — гаворыць Алег Скрыпка. — Я лічу, што этнічны фестывальны рух зараз грае асабліва важную ролю. Ён аб’ядноўвае народ, аб’ядноўвае краіны і спрыяе збудаванню гарманічных міжнародных стасункаў.

Імёны астатніх удзельнікаў фэста, а таксама кошты квіткоў будуць абвешчаны на наступным тыдні. Вядома, што акрамя Беларусі і Украіны ў ім вазьмуць удзел прадстаўнікі яшчэ трох краін. У дадатак да музычнай праграмы гасцей чакаюць традыцыйныя забавы, рамёствы і стравы нацыянальнай кухні.

Грошы ад квіткоў дапамагаюць у рэканструкцыі і захаванні ўнікальных экспанатаў Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо (4 км за аўтарынак «Малінаўка), дзе і адбываецца фэст. Генеральны партнер мерапрыемства — ААТ «Банк БелВЭБ».

Нагадаем, арганізатары фэста шукаюць фатографаў і мастакоў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры і жадаюць паказаць свае працы шырокай публіцы. Свае прапановы дасылайце да 27 жніўня на мэйл kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі прац і кантактамі.

Источник: пресс-релиз

Фото: Денис Зеленко

Группы: Олег Скрипка

Темы: Камяніца

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com