2

Гурт Rise in Rage прадставіў беларускамоўны сінгл

Гурт Rise in Rage прадстаўляе на Ultra-Music беларускамоўны сінгл «Pramiani», які увойдзе ў паўнафарматны альбом калектыву. Гэта адзіны беларускамоўны трэк на альбоме, і ён, па словах музыкаў, якасна вылучаецца на фоне беларускага металу.

Rise in Rage

— «Pramiani» — гэта трэк пра жаданне адчуваць сябе нашчадкам багатай і слаўнай гісторыі, якое часам душыцца і знутры, і звонку, — распавядае пра трэк вакаліст гурта Аляксандр Канаўкоў.

Музыкі з Rise in Rage вельмі адказна займаліся альбомам: цягам чатырых дзён яны запісвалі прэ-прадакшн, пасля працавалі над запісам у трох студыях у Мінску і Магілёве, а саўнд-прадусаваннем матэрыялу займаўся шведскі спецыяліст Даніель Бергстранд, вядомы па працы з сусветна вядомымі гуртамі Behemoth, Meshuggah і In Flames.

Па словах музыкаў, адна з галоўных мэтаў гурта — запісаць адзін з лепшых беларускіх цяжкіх альбомаў. Сінгл «Pramiani» цудоўна адлюстроўвае патэнцыял Rise in Rage.

— Калі мы працавалі над альбомам, нашаму вакалісту стрэльнула ў галаву зрабіць песню на беларускай мове. Мы спачатку не зразумелі, навошта. Гэта не адпавядала канцэпцыі плыткі: рускамоўны альбом, англійская назва, і тут раптам трэк па-беларуску. Але ў выніку ўсё слухаецца настолькі арганічна і цікава, што гэта адна з самых адметных песень на альбоме. Калі глядзець на олдскульны беларускі метал, я звычайна чую абсалютна заштампаваную музыку і словы. І адразу ў галаве ўзнікае думка: «Беларусня…» На мой погляд, у нас атрымаўся сапраўды цікавы трэк: гэта песня з напорам, нестандартнымі момантамі, — кажа гітарыст гурта Васіль Картакоў.

Рэліз паўнафарматнага альбома Rise in Rage адбудзецца праз тыдзень — 4 верасня — на Ultra-Music. А 25 верасня музыкі прэзентуюць альбом у клубе Re:Public.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Rise in Rage

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com

  • Антон-Гвидон
    2

    если по музыкальной составляющей трека можно спорить, кому-то вкатит, кому-то нет..то текст и язык исполнения, за него однозначно огромный плюс, агрессивная и не пустая песня (что сегодня собственно наблюдается в 99 случаях из 100, розы-мимозы, ирка-пипирка, смерть-твердь, петька-рэдзька) лично меня цепануло

  • Калі пачынацца "цяжкі" вакал, не зусім зразумелыя словы. У астатнім - вялікі рэспект музыкам. Вельмі якасна, дзякуй. Поспехаў!