Зьміцер Вайцюшкевіч выпусьціў першы афіцыйны кліп

Зьміцер Вайцюшкевіч прадставіў на сайце Tuzin.fm кліп на песьню «Дачакайся, матуля» у дзень нараджэньня Генадзя Бураўкіна. Гэта першы афіцыйны відэакліп музыкі.

Сьпявак планаваў зняць відэа на «больш папсовую песьню». Сярод варыянтаў былі песьні з шансон-праграмы «Ты залаты» і «Бадзягі», але пасьля навіны пра сьмерць паэта Генадзя Мікалаевіча Бураўкіна, якому належаць словы песьні «Дачакайся, матуля», Зьміцер вырашыў, што трэба здымаць кліп менавіта да гэтай кампазыцыі.

— У свой час, у 1986 годзе, я пакінуў матулю, калі паехаў вучыцца, як і галоўны герой песьні. Гэта гісторыя пра нашы недамоўленыя моманты ў адносінах з бацькамі. Вельмі часта нам здаецца, што бацькі будуць жыць вечна і ў нас шмат часу на тое, каб пасьпець ім усё сказаць, папрасіць прабачэньня… Гэтая песьня — своеасаблівая споведзь, зварот да самых блізкіх і родных нам людзей, — распавядае Зьміцер Вайцюшкевіч.

У кліпе ролю хлопчыка, як бы Вайцюшкевіча ў дзяцінстве, грае Міша Панцелееў. Галоўную ролю сыграў сам сьпявак. Ён кажа, што ў кліпе ёсьць моманты, якія сапраўды кранаюць.

— У нас не было шмат рэсурсаў, на тое, каб неяк пашырыць ці паглыбіць гісторыю. Тут няма дарагіх дэкарацый, асноўная ўвага сканцэнтравана на пачуцьцях, на ўнутраным вобразе, — дадае музыка.

Здымкі адбываліся ў лясах пад Ракавым ды ў студыі «Куб». Кіраваў працэсам рэжысэр Расьціслаў Смольскі, ён жа займаўся мантажом. Апэратарамі былі Сяргей Бондараў і Аляксандр Бондараў.

Музычныя відэа Вайцюшкевічу здымалі і раней, але сам выканаўца лічыць менавіта гэтую працу сваім першым рэальным кліпам. Музыка адзначыў, што яму давялося працаваць з прыемнымі людзьмі і прафэсыйнай тэхнічнай камандай.

Источник: Tuzin.fm

Фото: Валентин Хасеневич

Группы: Зьміцер Вайцюшкевіч

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com