Новы праект Сяргея Міхалка Brutto выпусціў дэбютны альбом

Новы праект Сяргея Міхалка і яго баявых сяброў Brutto прэзентаваў на сайце мультылэйбла «Пяршак» дэбютны альбом «Underdog».

У маніфесце, які суправаджае прэм’еру, сказана наступнае: «З намі — зямля нашых бацькоў, з намі — нашы жонкі і дзеці. Мы — не адзіночкі. Побач — нашы сябры. Не замінайце нам мірна жыць, інакш атрымаеце п*зды. Мы прыйшлі даўно, а сыйдзем няхутка».

Нагадем, што пасля закрыцця 1 верасня праекту «Ляпис Трубецкой» Сяргей Міхалок заснаваў новы гурт Brutto, у склад якога, сярод іншых, увайшоў 10-разовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 1