Прайшоў адбор на фестываль «Бардаўская восень-2014»

У мінскім клубе «ДК» адбыўся адборачны канцэрт фестывалю «Бардаўская восень-2014», на які заявілася 39 выканаўцаў. Кожны з выступоўцаў меўся прадставіць на меркаванне слухачоў і журы адну сваю песню, паведамляе Tuzin.fm.

На конкурс заявіліся, як зусім маладыя выканаўцы, так і ўжо сталыя музыкі, якія неаднойчы спрабавалі свае сілы ў музычных конкурсах і фестывалях. Канцэрт доўжыўся ля пяці гадзінаў. Па выніку журы, куды ўвайшлі Алесь Камоцкі, Міхал Анемпадыстаў, Сяргей Будкін, Алег Хаменка, Кася Камоцкая, назвала тых, хто паедзе ў польскі Бельск 25 кастрычніка змагацца за галоўны прыз фестывалю.

У лік удзельнікаў конкурсу 21-га фэсту «Бардаўская восень» увайшлі: Сяргей Башлыкевіч, Лізавета Леўчык, Алёна Варона, Валерыя Мельнік, гурт «Гарадскі вал», гурт «Міп-бэнд», Зміцер Вінаградаў, Мікіта Найдзёнаў (Hurma). Яшчэ аднаго канкурсанта назвалі гледачы — своеасаблівы прыз глядацкіх сымпатыяў атрымала Тацяна Тутэйшая. У якасьці рэзэрвовага канкурсанту будзе Тоня Вярцінская.

Источник: Tuzin.fm

Группы: , , , , , , , ,

Темы: