Гурт Recha зняў кліп пра фантомныя болі ды ваяўнічую настальгію

Гурт Recha прэзентуе на Ultra-Music кліп на песню «Собака». Гэта адзіная рускамоўная песня на першым альбоме гурта, праца над якім зараз актыўна ідзе.

У гурта Recha у рэпертуары толькі дзве песні па-руску: «Собака» і «Друг», якая, магчыма, будзе запісаная для наступнага альбому. Кліп «Собака» складаеца з архіўных відэа гурта. У ролік, напрыклад, патрапілі сапраўдныя мінскія цыганы, якія танчылі пад музыку Recha.

— Мы вырашылі запусціць кліп на песню «Собака» ў інтэрнэт-космас як пацверджанне студыйнай працы над поўнафарматным альбомам. Гэтая песня на замежнай для мяне мове была напісаная гады чатыры таму, — кажа лідар гурта Recha Андрусь Такінданг. — Атрымалася рэтра-параноя ў стылі панк пра фантомныя болі ды ваяўнічую настальгію. Гэты нумар поўніцца самаіроніяй, і не варта ўспрымаць «Собаку» задужа сур’ёзна — плюйце на правакацыі, у тым ліку і нашыя.

Бліжэйшы канцэрт Recha адбудзецца 26 кастрычніка ў паб-клубе «Графіці».

Автор: / Ultra-Music

Группы:

Комментарии: 2
  • Молодцы!
    С удовольствием посмотрел) Хорошая группа)
    Клип «Город» вообще шедевр, не устану пересматривать!
    Делайте еще ,не останавливайтесь!