3

Зміцер Вайцюшкевіч упершыню за тры з паловай гады сыграе канцэрт у Мінску

Зьміцер Вайцюшкевіч

Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra дадуць першы за тры з паловай гады сольны канцэрт у Беларусі. Выступ адбудзецца 29 кастрычніка ў мінскім Палацы культуры імя Шарко. Цяпер музыкі актыўна рыхтуюць вялікую праграму з лепшых песень, паведамляе «Еўрарадыё».

— Па-першае, за апошнія гады было запісана нямала песень, а па-другое, канцэрт будзе прысвечаны Генадзю Бураўкіну і Рыгору Барадуліну, якіх сёлета не стала, — распавёў «Еўрарадыё» пра будучую імпрэзу Зміцер Вайцюшкевіч. — Мне вельмі не хапае іх радасці! Яны былі перакананыя, што нешта мусіць змяніцца. Але да гэтага моманту, на жаль, яны так і не дажылі. Шкада!

Апошні раз Зміцер Вайцюшкевіч і WZ-Orkiestra выступалі ў Беларусі 8 сакавіка 2011 года. Пасля чаго ўсе спробы арганізаваць сольны канцэрт па розных прычынах правальваліся. Менавіта таму спявак вырашыў не губляць магчымасці і праз тры з паловай года «маўчання» выступіць поўным складам.

— Можа, гэта апошні канцэрт, трэба яго з аркестрам адыграць, — жартуе Зміцер.

Источник: Еврорадио

Фото: Валентин Хасеневич

Группы: Зьміцер Вайцюшкевіч

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com