«Крамбамбуля» стане хэдлайнэрам Men’s Fest

Брэцскі фестываль Men’s Fest справіць сёлета 5-годдзе. Яго ўдзельнікамі стануць Re1ikt, Nizkiz, Navi, «Нагуаль», Jungle X-mas, а хэдлайнерам заяўлены гурт «Крамбамбуля», паведамляе Tuzin.fm.

— Сэнс нашага фэсту — не спыняцца на адным фармаце. Тыпу: рок і ўсё — баста, астатнім ходу няма. Тым і тлумачыцца такі рознастайны лайн-ап, які мы штогод абнаўляем цалкам, — кажа арганізатар Men’s Fest Зміцер Назараў.

Паводле яго задумы, кожны фэст меўся суправаджацца конкурсам маладых гуртоў, але з цягам часу ад гэтай ідэі вырашана было адмовіцца — праз завялікія выдаткі ды адсутнасць матывацыі з боку патэнцыйных удзельнікаў.

— Сутыкнуліся з тым, што нашы маладыя гурты, якія хоць аднойчы выступілі ў Re:Public, ужо ня хочуць удзельнічаць у конкурсах, — распавядае Назараў.

Выступ гурта «Крамбамбуля» у межах Men’s Fest быў узгоднены з Брэсцкім аблвыканкамам «без нерваў», кажуць арганізатары. Хоць і давялося паказваць тэксты песень дзеля атрымання «гастролькі».

Источник: Tuzin.fm

Фото: Александр Жданович

Группы: