2

Гурт «Раса мечтателей» агучыў фільм стогадовай даўніны

Раса мечтателей «Прыгоды у лялечным доміку»

Гарадзенскі імправізацыйны гурт «Раса мечтателей» выпусціў новы рэліз, які атрымаў назву «Прыгоды у лялечным доміку». Яго запіс адбыўся падчас падрыхтоўкі музыкаў да выступу ў межах фестывалю нямога кіно «Кінемо».

— Гэтая творчая праца — яшчэ адзін яркі прыклад нашых эксперыментаў у жанры так званага «іранічнага джазу». Галоўная фішка альбома ў тым, што ён з’яўляецца паслядоўнасцю калектыўных спантанных імправізацый, выкананых пад прагляд эксцэнтрычнай нямецкай камедыі «Лялька» («Die Puppe», 1919) ў рэальным часе, — распавядае ўдзельніца гурта Дар’я Багаслова. — Сюжэтныя павароты і музыка поўнасцю сінхранізаваныя. Для спрашчэння ўспрымання альбома мы ўмоўна падзялілі матэрыял на асобныя кампазіцыі і забяспечылі іх каларытнымі гумарыстычнымі назвамі. Ніводная нота з альбома прынцыпова не рэдактавалася, і таму ўсё, што гучыць на запісу, з’яўляецца вынікам нашага імправізыйнага мастацтва і чалавечага ўзаемаразумення.

Па словах удзельнікаў гурта «Раса мечтателей», назва рэлізу звязаная з першымі кадрамі фільма, дзе казачнік ўмяшчае будучых герояў у прыдуманы свет лялечнага доміку.

— У цэнтры вобразнасці альбома — ўзаемаадносіны двух галоўных персанажаў: багатага маладога чалавека з мноствам забабонаў адносна жанчын і абаяльнай дзяўчыны, якая прыкідваецца лялькай. Упартае нежаданне юнака верыць відавочным рэчам стварае вельмі смешныя сітуацыі, якія патрабуюць адпаведных музычных адлюстраванняў. Таму сярод трэкаў альбома сустракаюцца танцавальныя кампазіцыі, якія найлепшым чынам падкрэсліваюць камедыйнасць і іронію таго, што адбываецца, — тлумачыць Дар’я Багаслова.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Раса мечтателей

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com