Гурт Rokash адзначыў 10-годдзе новым рэлізам

Rokash «Пад знакам крумкача»

Мінскі фолк-гурт Rokash прэзентаваў на сайце Tuzin.fm новы EP «Пад знакам крумкача». Рэліз уключае чатыры новыя песні — «Ноч лістапада», «Вецер вее», «Хмары» і «Стары замак».

Выхад міні-альбому «Пад знакам крумкача» адмыслова прымеркаваны да 10-годдзя гурта Rokash. Музыкі называюць яго сваеасаблівым падарункам — сваім слухачам ды самім сабе.

— Наш дзень народзінаў прыпадае на восень, таму ў нашым міні-альбоме песні восеньскай тэматыкі, якая нам вельмі блізкая, — сказала ў каментары Tuzin.fm спявачка Паліна Дулінец.

Апроч цалкам аўтарскіх кампазіцый — «Ноч лістапада» і «Стары замак», у рэлізе ёсць інтэпрэтацыі народнага спеву «Вецер вее». Гэты твор паўстаў дзякуючы Аксане Вечар, Юрыю Tео Вашчуку і тэлепраекту «Наперад у мінулае», а таксама людзям, якія захавалі беларускія народныя песні для нашчадкаў, а менавіта калектыву «Купалінка» з вёскі Пратасы Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці.

Яшчэ адна кампазіцыя міні-альбому напісаная на верш Ларысы Геніюш. Налета будзе адзначацца 105 год з дня нараджэння паэткі і музыкі падрыхтавалі да гэтае даты песню «Хмары».

— Гэты рэліз для нас з’яўляецца своеасаблівай кропкай адліку. Сімвалічна, што менавіта ім завяршаецца першыя дзесяць год жыцця гурта і распачынаецца другое дзесяцігоддзе. У нашых далейшых планах запіс нашага наступнага паўнафарматнага альбома. Мы спадзяемся, што ён пабачыць свет у 2016 годзе, — кажуць музыкі і запрашаюць усіх на свой вялікі сольны канцэрт у суботу 25 кастрычніка ў клюб Re:Public.

Источник: Tuzin.fm

Группы: Rokash

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com