Аляксандр Ясінскі стаў пераможцам «Бардаўскай восені»

Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні «Бардаўская восень-2014» прайшоў у 21 раз на Беласточчыне. Гран-пры фестывалю атрымаў Аляксандр Ясінскі, удзельнік гурта BosaeSonca, паведамляе «Радыё Рацыя».

Яшчэ дзве ўзнагароды былі размеркаваныя паміж іншымі ўдзельнікамі фестывалю. Спецыяльны прыз «Радыё Рацыя» быў уручаны Сяргею Башлыкевічу, а супольная ўзнагарода бурмістра горада Бельск Падляшскі і старасты Бельскага павету дасталася Змітру Вінаградаву. Гасцямі «Бардаўская восені» ў гэты раз былі Алег Хаменка, Паліна Рэспубліка, гурты «Нельга забыць», Navi, S°unduk.

Фестываль «Бардаўская восень» штогод ладзіцца напрыканцы кастрычніка. Канцэрты ў межах фэсту праходзяць у Бельску Падляшскім, Беластоку і навакольных мястэчках. На сцэне фестывалю за гады існавання адзначыліся значныя асобы беларускай бардаўскай песні і аўтарскай музыкі самых розных кірункаў, сярод якіх Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Кася Камоцкая, Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч.

Автор: / Ultra-Music

Фото: Ліза Бахурэвіч

Группы: , ,

Темы: