«Крама» запісала філасофскі альбом

Гурт «Крама» скончыў працу над сёмым студыйным альбомом, які атрымаў назву «Белая вада». Канцэртная прэзентацыя дыска адбудзецца 28 лістапада ў Палацы чыгуначнікаў у Мінску.

— Самае цікавае, што мы пачалі запісваць альбом яшчэ чатыры гады таму. Запісалі пяць песень, але пасля ў нас адбыўся нейкі ступар і мы перасталі працаваць. Нарэшце праз тры гады мы зноў вярнуліся да альбома, але ўжо з новымі сіламі, новым поглядам, новай музычнай канцэпцыяй, — распавёў у інтэрвію «Радыё Свабода» гітарыст «Крамы» Сяржук Трухановіч. — Перадусім наш новы альбом будзе больш філасофскі, больш лірычны, хоць там будуць таксама і драйвовыя песні. Але ўсё ж альбом больш салідны. Музыкі пасталелі, цяпер у іх іншы погляд на свет. Гэта таксама будзе лепшы наш альбом па якасці гучання.

Мінулы паўнфарматны альбом гурта «Усё жыцьцё — дзіўны сон» выйшаў у 2007 годзе. У новы альбом «Белая вада» ўвойдуць песні, ужо вядомыя па канцэртах гурта: «Дзякуй Богу, мы ідзем дамоў», «З Новым годам», «Дзяўчынка», а таксама зусім новыя рэчы. Дыск тысячным накладам будзе выдадзены «БМА group».

Автор: / Ultra-Music

Фото: Виталий Клиндюк

Группы:

Комментарии: 5