1

Vinsent запісаў саўндтрэк да фільму пра паўстанне Каліноўскага

Vinsent прэзентуе песню «Каго любіш?», што стала саўндтрэкам да новага фільму «Шляхам паўстанцаў», прымеркаванага да 150-гадовага юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага.

— Мая ідэя палягала на тым, каб саўндтрэк да гістарычнага фільму меў сучасны гук, — кажа Vinsent. — То бок распавядаючы пра падзеі далёкіх гадоў, мы выкарыстоўваем актуальныя інструменты. Што да зместу песні, я выкарыстаў прыём, дзе нібыта сам Каліноўскі чытае кавалак «Мужыцкай праўды», звяртаючыся да народу. А таксама ўжыў вядомы пароль «Каго любіш? — Люблю Беларусь! — То ўзаемна!»

Дакументальную стужку «Шляхам паўстанцаў» падрыхтаваў рэжысёр Павел Доўнар. Удзел у фільме ўзялі вядомыя пісьменнікі і гісторыкі: Уладзімір Арлоў, Адам Мальдзіс, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Алесь Радзюк, а таксама святар Леанід Акаловіч і мастак Алесь Марачкін.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Vinsent

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com