2

Harotnica выступіць на разазагрэве ў Эміра Кустурыцы

Harotnica

Гурт Harotnica выступіць на разагрэве ў Эміра Кустурыцы і гурта The No Smoking Orchestra у Мінску. Канцэрт адбудзецца 13 снежня ў Prime Hall.

Harotnica называе сябе «дэструктыўным пажарным аркестрам з жаночым вакалам, з элементамi ска, класікі, панку, джазу, рэгей, балкан i ярка акрэсленай маргiнальнай творчай пазiцыяй». У гэтым годзе музыкі плануюць паспець выпусціць першы альбом, песні з якога можна будзе пачуць і на канцэрце 13 снежня. Па словах музыкаў, Harotnica была абраная непасрэдна Эмірам Кустурыцай сярод заявак ад іншых гуртоў.

— Для нас вялікі гонар выступіць на адной сцэне з Эмірам. Я вялікая фанатка ягоных рэжысёрскіх прац. Думаю, канцэрт будзе гарачым і вясёлым, — кажа вакалістка гурта Валерыя Валадзько.

Фолк-гурт Zabranjeno Pušenje (пазней The No Smoking Orchestra) быў створаны ў 1978 годзе ў Сараева. Праз восем год у якасці бас-гітарыста да яго далучыўся кінарэжысёр і музыкант Эмір Кустурыца. У 1990 годзе гурт распаўся з-за палітычнай нестабільнасці ў Югаславіі, але праз два гады быў адноўлены ўжо ў Белградзе. У 1998 годзе The No Smoking Orchestre запісвае саўндтрэк да фільма Кустурыцы «Чорная котка, белы кот», які пазней атрымаў шэраг узнагарод, у тым ліку за лепшую музыку. Гурт выпусціў больш за дзесяць альбомаў і актыўна гастралюе па Еўропе.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Harotnica, The No Smoking Orchestra

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com