Zolki Band запісалі альбом пра сэкс і палітыку

Zolki Band «Doŭhi-doŭhi dzień»

Гурт Zolki Band прадставіў альбом «Doŭhi-doŭhi dzień», праца на якім вялась амаль год. Падрыхтоўкі ж да запісу пачаліся яшчэ пяць гадоў таму.

— Адсутнасць вялікай канкурэнцыі сярод беларускіх музыкаў, невялікая працягласць светлавога дня, нерэгулярнае харчаванне і дыеты з бульбы і квашанай капусты — усё гэта расслабляе, расхалоджвае музыкаў. Можна запісаць адзін трэк, потым схадзіць пакурыць, паспаць, схадзіць у армію, забегчы ў паліклініку на працэдуры, вярнуцца ў студыю — а за гэты час навокал нічога і не адбылося. І ты ўсё яшчэ актуальны ў сваім ныцці, — кажа вакаліст гурта F.S.T.

На дыску адзінаццаць трэкаў. Амаль палова з іх выконвалася раней на канцэртах, але з усім іншымі аранжыроўкамі і пад іншай назвай гурта — Vertigo Band.

— Нам хацелася зрабіць альбом у духу  «постапакаліптычнага сюррэалізму», у духу Ванегута. Каб калі ўсё ў рэшце рэшт канчаткова ёбнецца, і застануцца пару чалавек (а яны застануцца менавіта ў Беларусі, сумневаў няма), то і тады можна было б паслухаць гэты альбом. Але хацець можна аднаго, але атрымліваеш заўжды іншае, — дадае F.S.T. — Тэматыка ўсяго альбома — гэта рэчы, якія хвалююць амаль кожнага сярэднестатыстычнага грамадзяніна: сэкс і палітыка. Прычым атрымалася так дзіўна, што нават мы самі не заўжды можам сказаць, пра што тая ці іншая песня — здаецца, пачыналі пра каханне, а скончылі масавымі беспарадкамі і калектывізыцыяй.

Неўзабаве выйдзе новы кліп Zolki Band, які ўжо зняты і зараз мантуецца.

Автор: Александр Чернухо / Ultra-Music

Группы: Zolki Band

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com