1

Apex Sphere прысвяціў альбом індустрыяльнаму Мінску

Apex Sphere «O.S.T.»

Беларускі тэхна-музыкант Аляксей Усіновіч выдаў першы альбом свайго новага праекту Apex Sphere. Рэліз «O.S.T.» складаецца з дзевяці трэкаў, якія спалучаюць індустрыяльную эстэтыку з дып-тэхна атмасферай.

Музыкант, вядомы сваімі лайв-выступамі на імпрэзах суполак Euthanasia, Grave Board Clan і Force Carriers пад імёнамі S4DS і Alexe Sfourds, кажа, што новы праект мае мэтай даследваць больш механістычныя і бескампрамісныя плыні тэхна.

— Альбом «O.S.T.» прыйдзецца даспадобы і аматарам сучаснага еўрапейскага дысанантнага тэхна, і прыхільнікам «дэтройтскай» sci-fi класікі. Але ж перадусім гэта музыка індустрыяльнага Мінску. Вялікі ўплыў на маё тэхна аказвае сталічная прамысловасць — сваім нойзамі, дронамі і рытмамі, — кажа Аляксей, які нарадзіўся ў Навагрудку, а цяпер жыве ў раёне трактарнага і электра-тэхнічнага заводаў.

Альбом Apex Sphere «O.S.T.» выйшаў на лэйбле Force Carriers, які з 2012 выдае беларускае тэхна і электра. Скачаць рэліз бясплатна альбо купіць можна на Bandcamp старонцы лэйбла.

Автор: Вячеслав Радионов / Ultra-Music

Группы: Apex Sphere

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com