SP Kava здзейсніў самазакопванне

Беларускі рэпэр SP Kava запісаў міні-альбом «яМы». У рэліз увайшлі пяць трэкаў, у тым ліку трэк «Думалі», запісаны для праекту «Re:Песьняры», паведамляе Tuzin.fm.

Новую працу для сябе рэпэр вызначае як экспэрымэнтальную — ён шукае ня толькі свой уласны гук, але яшчэ і сэнсы па жыцці.

— Калі задацца мэтаю назваць формулу гэтага альбома, то яна будзе такой: дыстанцыянаванне плюс самакапанне, а можа нават самазакопванне. У такім разе і атрымліваюцца «яМы», — кажа выканаўца.

У запісе міні-альбому ўзялі ўдзел рэпэр Angst, Надзея Процька (Pawa, «Нельга забыць»), Вячка Красулін з флейтаю і дудою («Кашлаты вох») ды гітарыст Андрэй Каўзановіч aka Dzed.

Спампаваць міні-альбом «яМы» можна на сайце выканаўцы.

Источник: Tuzin.fm

Группы: