Гурт :B:N: выпусціў кліп на песню «Попел»

Гурт :B:N: прэзентаваў на «Еўрарадыё» відэа на песню «Попел». Музыкі называюць кліп своеасаблівым разагрэвам перад будучым альбомам «Шукай сваё», рэліз якога адбудзецца ў хуткім часе.

— У песні гаворыцца пра душэўны стан чалавека, які перажывае расстанне з блізкімі людзьмі. У такія моманты ты не бачыш і адэкватна не ўспрымаеш тое, што адбываецца вакол, заслона шэрасці засцілае твой розум і позірк, і ты губляешся ў рэальнасці. Грань дэпрэсіі надрывае тваю свядомасць і не дае табе бачыць прыгожае, — кажа аўтар тэксту песні «Попел» Сяржук Машковіч.

Аператарам відэа выступіў Антон Мамоненка, які зрабіў экранізацыю песні ў адпаведных «попельных» тонах.

Прэзентацыя новага альбома :B:N: «Шукай сваё» адбудзецца 29 сакавіка ў сталічным клубе Re:Public.

Источник: Еврорадио

Фото: Александра Литвинчик

Группы: