Гурт Vuraj запісаў найлепшы беларускі фолк-альбом 2014

Vuraj

Узнагароды Experty.by яшчэ не абвесцілі дату правядзення і поўны спіс намінантаў, але арганізатары ўжо назвалі імя першага пераможцы. У намінацыі «Найлепшы фолк-альбом» прыз атрымае гурт Vuraj за дыск «Раёк».

Гэты альбом атрымаў ад штатных экспертаў адзнаку 8,25 балы з 10 магчымых. Акрамя таго, «Раёк» патрапіў у топ-10 за 2014 год па версіі штатных экспертаў (4 сталых крытыкі) і па версіі вялікага журы (16 беларускіх музычных журналістаў). Ён таксама ледзь не патрапіў у топ-10 па версіях замежных экспертаў (Латвія, Літва, Польшча, Расія, Украіна) і народных экспертаў (актыўныя карыстальнікі сайта). Але нават намінальнага саперніка для яго ў гэтым годзе не знайшлося.

— Мы азглядаем фолк у спалучэнні з сучаснымі аранжыроўкамі. Яны дапамагаюць даць традыцыйным песням новае жыццё, данесці іх да новай генерацыі, — адзначае адзін са штатных аўтараў Experty.by, а таксама галоўны рэдактар Tuzin.fm Сяргей Будкін. — Перамога Vuraj атрымалася безальтэрнатыўнай, але пры гэтым цалкам заслужанай. Гэта альбом, які ўражвае сваім арыгінальным падыходам ды грунтоўнай прапрацоўкай. Ён выводзіць гурт на якасна новы ўзровень, і я магу пажадаць ім толькі не спыняцца на дасягнутым.

Сваю ўзнагароду музыкі атрымаюць на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Experty.by, генеральным партнёрам якой з’яўляецца інтэрнэт-правайдэр «Атлант Тэлекам». Агульны спіс намінантаў прэміі гэтага году будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Источник: пресс-релиз

Фото: Andrew Posonsky

Группы: Vuraj

Темы: experty.by

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com