Гурт Vuraj выпусціў містычнае відэа

Гурт Vuraj прэзентаваў на afisha.tut.by дэбютнае музычнае відэа — кліп на песню «Сасна пахілілася». Кампазіцыя ўвайшла ў альбом «Раёк», які стаў найлепшым беларускім фолк-альбомам 2014 года па версіі Experty.by.

Па словах музыкаў гурта Vuraj, гэтая песня вельмі незвычайная, бо хрэсьбінныя спевы — рэдкая з’ява, якая сустракаецца пераважна ў беларускай культуры.

— Тут ёсць і жаночы пачатак, і мужчынскі, ёсць сваеасаблівая філасофія, спалучэнне паганства і хрысціянства, што, дарэчы, у кліпе таксама заўважна. У песні не так шмат словаў, але твор у нашай інтэрпрэтацыі цікавы тым, што спалучае ў сабе і неафолк, і класічны фолк, і нават мінімалізм, — кажа лідэр гурта Сяргей Доўгушаў.

Рэжысёрам кліпа выступіў Арцём Лобач. Здымкі цягнуліся тры дні і праходзілі ў лесе на Гарадзеншчыне і на хутары ў вёсцы Шэршнях.

— Падчас здымкаў на прыродзе мы настолькі пагрузіліся ў яе, што музыкі, якія прыехалі на месца толькі на трэці дзень, нас не адразу пазналі. Нёман, сасновы лес — усё гэта стварыла непаўторную містычную атмасферу, якую цяпер можа адчуць кожны, — дзеліцца ўражаннямі Сяргей Доўгушаў.

Источник: afisha.tut.by

Группы: Vuraj

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com