Brutto будзе хэдлайнерам «Басовішча-2015»

Арганізатары фестывалю «Басовішча-2015» абвесцілі імя першага хэдлайнера. Ім будзе гурт Brutto, паведамляе «Тузін гітоў».

Таксама дасягнута папярэдняя дамоўленасць на выступ з шэрагам іншых вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, але іх імёны будуць абвешчаныя пазней. Цяпер арганізатары вядуць перамовы наконт таго, каб гледачы з Беларусі здолелі атрымаць бясплатныя візы на фестываль.

«Басовішча» традыцыйна пройдзе ў мястэчку Гарадок у Польшчы непадалёк ад беларуска-польскай мяжы 17–18 ліпеня. У гэтым годзе будзе вернутая конкурсная праграма. Таксама ў межах фэсту мяркуецца зладзіць шэраг арт-акцый і сустрэчы з літаратарамі.

Источник: Тузін гітоў

Группы:

Темы: