Зміцер Вінаградаў запісаў электрычны альбом

Адзін з пераможцаў фестывалю «Бардаўская восень-2014» Зміцер Вінаградаў скончыў працу над новым сольным альбомам. «…Не чакалі» — гэта першы электрычны альбом выканаўцы.

— Плытка вытрымана ў стылістыцы інды-рок, хоць вялікая частка матэрыяла сведчыць аб сваім бардаўскім паходжанні, — кажа аўтар. — Пры стварэнні альбома «…Не чакалі» вялікая ўвага надавалася канцэпцыі гучання жывога рок-гурта з дамінаваннем гітарнага аздаблення кампазіцый. Гітарны саўнд распасціраецца ад чыстага, амаль джазавага, да цяжкога нойзавага.

Праца над альбомам вялася цягам некалькіх год ў шматлікіх падарожжах з Гомеля ў Мінск, дзе адбывалачся звядзенне матэрыялу. Усе гітарныя і клавішныя партыі запісаў сам Зміцер Вінаградаў. У працы над альбома прымалі ўдзел Артур Сцяпанаў і Руслан Таргонскі (бубны), Уладзімір Перагудаў (бас-гітара). Апошнія два муыакі з’яўляюцца сабрамі Змітра Вінаградава па фольк-гурту «Бан-Жвірба».

Альбом ужо выкладзены для свабоднага праслухоўвання на сайце kroogi.com.

Автор: / Ultra-Music

Группы: ,