Гурт :B:N: выпусціў новы альбом

Гурт :B:N: прэзентаваў на сайце afisha.tut.by чацвёрты студыйны альбом, які атрымаў назву «Шукай сваё». Па словах музыкаў, змест і канцэпцыя песень адлюстраваны ў назве альбома.

— Хай кожны слухач знойдзе сябе і сваё шчасце. На гэтым складаным шляху заўсёды будзе шмат перашкод, але каханне і аптымізм дапамогуць пераадолець «попел шэрых дзён» і дасягнуць сваёй «вышыні», — каментуе ідэю альбома лідэр гурта Алесь Лютыч.

На новым альбоме музыкі эксперыментавалі з акустычным асяроддзем. Запіс адбываўся ў мінскай студыі «Таксафон», дзе былі створаны спецыяльныя пакоі для запісу з улікам характару інструмента. Каб запісаць ударную ўстаноўку ўжываліся унікальныя рассоўныя экраны з дрэва і каменя. А для выканання загалоўнай кампазіцыі «Шукан сваё» былі запрошаны прафесійныя бэк-вакалісты Андрэй Пятроў з Дзяржаўнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і Валік Мяцельскі з Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Шырмы, якія, акрамя сваіх партый, запісалі мноства вакальных эфектаў, якія імітуюць жывыя музычныя інструменты. Таксама асаблівая ўвага была нададзеная падбору мікрафонаў для кожнага інструмента. Звядзеннем і майстарынгам рэлізу займаўся вядомы кіеўскі саўндпрадзюсераў Дзмітрый Іваней на студыі Ivaneysound.

— У выніку атрымаўся альбом, які мы лічым лепшым у гісторыі гурта па гучанні. Мы лічым, што гэта самая яскравая, прафесійная і зладжаная праца калектыву. Мы сваё слова сказалі. Мы шукалі і знайшлі сваё. А што з гэтай нагоды скажаце вы? — звяртаюцца да слухачоў ўдзельнікі :B:N:.

Канцэртная прэзентацыя рэлізу адбудзецца 29 сакавіка ў клубе Re:Public. Акрамя Мінска, запланаваны канцэрты ў Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, а таксама тур у падтрымку альбома па гарадах Беларусі.

Спампаваць альбом :B:N: «Шукай сваё»

Источник: afisha.tut.by

Группы: