Памёр Генадзь Старыкаў

Геннадий Стариков

Беларускі музыкант Генадзь Старыкаў пайшоў з жыцця 20 сакавіка ва ўзросце 65 гадоў. Пра гэта парталу Tuzin.fm паведаміў сябра музыканта Сяргей Занімонец.

На пачатку лютага Генадзя паклалі ў бальніцу, каб зрабіць аперацыю на сэрцы, але пры абследаванні знайшлі праблемы з лёгкімі ды адправілі на лячэнне. «Генадзь апошні час кепска сябе пачуваў, два тыдні з тэмпэратурай дома сядзеў, а да гэтага ў бальніцы схапіў запаленне лёгкіх і трапіў у рэанімацыю, але тады абышлося», — зазначыў Сяргей. Папярэдняя прычына смерці Генадзя Старыкава — ацёк лёгкіх.

Мяркуецца, што разьвітанне з музыкам адбудзецца 22 сакавіка. Інфармацыя пра месца і час будзе паведамлена дадаткова.

Генадзь Старыкаў нарадзіўся ў 1950 годзе ў Мінску. Вучыўся ў Беларускі політэхным інстытуце, скончыў Менскую музычную вучэльню па класе класічнай гітары і дырыжавання (1984). Пачаў выступаць у складзе мінскіх біт-гуртоў з сярэдзіны 60-х. Граў у гуртах «2+2», «Альгарытмы», «Чародей», «Факіры», «Чары». У 1978 годзе быў запрошаны ў склад ВІА «Верасы», у 1982—1983 гадах з’яўляўся ўдзельнікам ансамбля «Тоніка», у 1987—1990 — гітарыст аркестру Мінскага цырку. У 1995 годзе заснаваў «Стар-клуб» — нефармальнае аб’яднаньне музыкаў і аматараў блюзу, ладзіў фестываль «Блюз жыве ў Мінску».

Источник: Tuzin.fm

Группы: Геннадий Стариков

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com