Tonqixod прэзентуе «найлепшы рок-альбом 2014» у тэатры

TonqiXod

Гурт Tonqixod, пераможца ўзнагарод Experty.by у чатырох намінацыях, 20 красавіка дасць першы ў кар’еры вялікі сольны канцэрт ў Мінску.

Трыа Tonqixod тры гады таму стварылі ў Мінску паэт і філолаг Уладзь Лянкевіч (вакал, гітара), інжынер Максім Субач (другі вакал, клавішныя, бас) і лінгвіст Андрэй Аляксеенка (бубны). Калектыў грае сучасны арт-рок на беларускай мове. Дэбютны альбом «Pradmova» выйшаў у снежні 2014 і атрымаў чатыры ўзнагароды Experty.by.

Першы паўнавартасны сольны канцэрт гурта адбудзецца 20 красавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі» у межах акцыі «Жывы тузін» — прыз за перамогу ў намінацыі «Найлепшы беларускамоўны альбом».

— Гэта будзе канцэптуальнае дзейства, нешта сярэдняе між паходам у планетарый і збіраннем гербарыю. Дасягаць мэты будзем з дапамогай песень з альбому і не толькі, у кампаніі запрошаных музыкаў і рарытэтных аналагавых сінтэзатараў, — распавядаюць музыкі Tonqixod.

Источник: пресс-релиз

Фото: Полина Шарай

Группы: Tonqixod

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com