Гурт «Ня варта» выпусціў дэбютны альбом

«Ня варта» «Трываць…»

Панк-рок гурт з Мазыру «Ня варта» прадставіў дэбютны альбом «Трываць…», паведамляе Tuzin.fm.

— Наш альбом — гэта заклік да дзеянняў! Але гэтыя дзеянні не абавязкова палітычныя. У першую чаргу — гэта заклік абудзіцца, скінуць прыгнёт шэрых дзён, і рушыць наперад. Займацца прыемнымі і карыснымі справамі. Самаразвівацца, як адукацыйна, так і фізычна. Змяні сябе, а свет зменіцца сам. — прадставўляе альбом лідэр каманды Хведар Крокус.

Рэліз уключае ў сябе 11 трэкаў, у тым ліку раней прэзентаваныя песні «Танцулькі альбо смерць» і «Сонца над Бабілёнам», прадстаўленую яшчэ пад ранейшай назвай Alloff. Акрамя аўтарскіх твораў у дыск уключаны кавер на Ігі Попа ды песня на верш Рыгора Барадуліна «У вянок жалобы У. Караткевічу».

Жывая прэзентацыя альбома «Трываць» прызначаная на 4 красавіка ў мінскім бары Shelter.

Источник: Tuzin.fm

Группы: Ня варта

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com