Песьні свабоды

1 студзеня 2006 году пра пачатак сваёй працы абвесьціў незалежны лэйбл “VoliaMusic”. Стваральнікі лэйбла кажуць пра свае бліжэйшыя пляны. “Далёка наперад мы не загадываем, але ў лютым плянуем выдаць складанку “Песьні свабоды”, - кажа дырэктар новага лэйбла, які хаваецца пад мянушкай Puper. Па словах прадусара, першы этап працы над дыскам ужо пройдзены. Плянуецца, што ў дыск увойдуць песьні пра “свабоду ва ўсіх сэнсах гэтага слова”, як вядомых выканаўцаў, так і маладых. Беларускія музыкі яшчэ маюць шанец патрапіць у адзін з самых гучных праектаў гэтага году, зьвязацца з кіраўнікамі лэйбла можна праз е-мэйл: [email protected], альбо дасылаць запісы на адрас: 220085, Менск, а/с 5 (толькі да 19 студзеня!).

“Мы маем дзьве асноўныя задачы – прапагандаваць вольную музыку Беларусі, якую не пачуеш сёньня ні па тэлевізары, ні па радыё, а таксама стварыць віртуальны фэн-клюб, які б аб’ядноўваў людзей, неабыякавых да сваёй мовы, культуры і музыкі”, - кажа Puper.

Источник: пресс-релиз

Темы: Песни свободы

Комментирование закрыто