Раздражнёная «Нагуаль»

Вакаліст і лідэр групы «Нагуаль» Леанід Паўлёнак у адным са сваіх апошніх інтэрвію прызнаўся, што сталеў на музыцы «Гражданской обороны» і «Сектора газа», распавёў пра шантаж у прадусарскіх колах беларускага шоў-бізнэсу і патлумачыў чаму «Нагуаль» не пяе па-беларуску: «Празьмерная рэкляма беларускай мовы дзеля падвышэньня ўласнага статусу — гэта страшная рэч! Мяне раздражняе дзейнасьць Супрановіча, бо для такіх людзей патрыятызм становіцца спосабам зарабляньня грошай. З гэтай прычыны „Нагуаль“ ня езьдзіць на „Басовішча“ і не ўваходзіць ва ўсе іх „беларускія“ гіт-парады».

«Тузін Гітоў» вырашыў адкрыць новую рубрыку, героямі якой стануць тыя людзі, якія сваімі выказваньнямі не дадуць схахнуць айчыннаму шоў-бізу і з вуснаў якіх зьлятаюць цікавыя развагі што да культурнай сытуацыі ў краіны.
Фактычна першым героям гэтай рубрыкі стаў Руслан Алехна, які выдаў сваё меркаваньне што да беларускай мовы: на ёй, маўляў, толькі старыя ў вёсках размаўляюць. А вось Леанід Паўлёнак — вакаліст і лідэр групы «Нагуаль» — прызнаўся нядаўна ў інтэрвію сайту http://www.theraindrops.org/, што ён гэамагнэтычны патрыёт, але людзі, якія займаюцца прасоўваньнем беларускай музыкі яго раздражняюць. Дазволім працытаваць ягоную тыраду цалкам (пераклад з расейскай):

«Кар.: Ці можна цябе назваць патрыётам? Што ты думаеш пра нашу шматпакутную краіну?

Леанід: Я — гэамагнэтычны патрыёт. Калі зьязджаю, дык сумую па людзях і месцах, па прыродзе нашай. Адчуваю, што адсюль нікуды ня зьеду. Але не падзеляю пышлівага патрыятызму. Мяне, напрыклад, раздражняе дзейнасьць Супрановіча. Празьмерная рэкляма беларускай мовы дзеля падвышэньня ўласнага статусу, калі іх тусоўка, а ня музыка, становіцца галоўным крэтэрам — гэта страшная рэч! Для іх патрыятызм становіцца спосабам зарабляньня грошай. Адбываецца натуральны шантаж: «Сьпявайце па-беларуску — паедзіце на „Басовішча“, запісацца вам дапаможам». А дзе тады творчасьць, навацыі? Вось па гэтай самай, чыста «моўнай» прычыне, група «Нагуаль» не ўваходзіць ва ўсіх гэтыя іх «беларускія» гіт-парады».

Источник: пресс-релиз

Группы: